“Моладзь БНФ” + моладзевая арганізацыя Партыі “Наша Украіна”
Учора, 4 сакавіка ў Кіеве адбылося падпісаньне пагадненьня аб супрацы паміж Моладзьдзю БНФ (Беларусь) і Моладзевай арганізацыяй Партыі “Наша Украіна”(Украіна).
Асноўнымі аспэктамі супрацы дзьвух арганізацыяў зьяўляюцца: рэалізацыя сумесных праектаў, студэнцкія абмены, разьвіцьцё кантактаў з аднадумцамі ў Эўропе ды інш.
"Падпісаньне пагадненьня- ня столькі пачатак, колькі працяг шчыльнай і плённай супрацы. Для Беларусі надзвычай карысны досьвед пабудовы ўкраінскай дэмакратыі, яе першыя крокі ад постсавецкай дыктатуры да сёньняшняга ўзроўню разьвіцьця ." - зазначыў лідэр Моладзі БНФ Андрусь Крэчка.
Старшыня Моладзевай арганізацыі Партыі “Наша Украіна” Сьцяпан Барна ў сваю чаргу адзначыў, што пагадненьне мае на мэце ў тым ліку і міжнародную супрацу,як то: выпрацоўка супольнай пазыцыі па найбольш важных пытаньнях, супраца з эўрапейскім моладзевымі арганізацыямі-аднадумцамі і ўзаемападтрымка на міжнародных форумах.
Камэнтары і заўвагіУвага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды. |








