Конкурс маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш
Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ларысы Геніюш.
Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэньня конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны сэмінар і майстар-клясы ў Менск, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісьменьнікамі, выкладчыкамі, навукоўцамі.
Да разгляду журы прымаюцца вершы, кароткая проза, эсэістыка, пераклады. Творы мусяць быць дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазьней за 10 красавіка 2010 г. Падвядзеньне вынікаў адбудзецца 20 красавіка.
Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: pen@vessobel.by (з пазнакай “Літаратурны конкурс”).
Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Менск, РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр”.
Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29.
Цалкам тут
2010-03-09
Камэнтары і заўвагіУвага: не пішыце сюды замовы на атрыбутыку і дыскі, калі вы хочаце замовіць значкі ці нашыўкі - вам сюды, калі дыскі - сюды. |








